Спартсмены ДТСААФ паспяхова стартавалі на міжнародных спаборніцтвах па падводным спорце ў Санкт-Пецярбургу
12 лістапада ў Санкт-Пецярбургу (Расійская Федэрацыя) стартавалі міжнародныя спаборніцтвы па падводным спорце, якія працягнуцца да 16 лістапада 2026 года. У першы дзень спаборніцтваў беларускія атлеты прадэманстравалі высокі ўзровень майстэрства і заваявалі шэраг прэстыжных узнагарод.
Выдатныя вынікі нашы спартсмены паказалі ў наступных дысцыплінах:
Палоса перашкод 100 м (пары):
1 месца — Яроменка Кацярына (майстар спорту) і Сманцэр Марыя (майстар спорту), якія прадстаўляюць СДЮСТШ па водных відах спорту;
2 месца — Гаўрылаў Дзмітрый (заслужаны майстар спорту) і Высоцкі Глеб (майстар спорту), Наваполацкая СДЮСТШ.
Апноэ хуткаснае 8х50:
1 месца — Давідовіч Уладзіслаў (майстар спорту), СДЮСТШ па водных відах спорту.
Апноэ дынамічнае:
2 месца — Буракін Арцём (майстар спорту);
3 месца — Мельнічук Таццяна (майстар спорту).
Калектыў ДТСААФ Рэспублікі Беларусь віншуе спартсменаў і іх трэнераў з выдатным стартам! Жадаем нашым атлетам не змяншаць абароты, захоўваць спартыўны азарт і ўпэўнена ісці да новых рэкордаў у наступныя дні спаборніцтваў.