Шуткаснае плаванне ў ластах — гэта адзін з прагрэсуючых падводных відаў спорту, або спартыўная дысцыпліна, якая заключаецца ў пераадоленні ўплаў з маналастам або біластамі за найменшы час розных дыстанцый. Задача спартсмена заключаецца ў пераадоленні дыстанцыі па/пад паверхняй вады з дапамогай мускульнай сілы і маналаста.
Дысцыпліны спаборніцтваў
Праграма спаборніцтваў па гэтым відзе спорту ўключае ў сябе:
- плаванне ў ластах па паверхні вады на дыстанцыях 50 - 1500 м з дыхальнай трубкай (Sf);
- ныранне на затрымцы дыхання на 50-метровай дыстанцыі (Ap);
- падводнае плаванне ў ластах з аквалангам на дыстанцыі 100, 400 і 800 метраў (Im);
- эстафета — спаборніцтвы, у якіх удзельнікі каманды пачаргова праплываюць асобныя этапы дыстанцыі.
- На адкрытай вадзе праходзяць таксама заплывы на марафонскія дыстанцыі 3, 6 і 20 кіламетраў.
Дыстанцыі
Віды дыстанцый
- Sf: 50, 100, 200, 400, 800, 1500, 4 × 100 эстафета і 4 × 200 эстафета (метраў);
- Ap: 50 м;
- Im: 100, 400, 800 (метраў);
- Bf: 50, 100 і 200 метраў (біласты — раздзельная пара ластаў для плавання кролем).
Узроставыя групы і звязаныя з імі абмежаванні
|
Назва ўзроставай групы |
Код узроставай групы |
Узроставы дыяпазон |
Абмежаванні |
|
Старэйшая |
A |
18 гадоў і больш |
Няма абмежаванняў |
|
Малодшая |
B |
16-17 гадоў |
Няма абмежаванняў |
|
Малодшая |
C |
14-15 гадоў |
Максімальная дыстанцыя на адкрытай вадзе 8 км |
|
Малодшая |
D |
12-13 гадоў |
Максімальная дыстанцыя на адкрытай вадзе 6 км Максімальная дыстанцыя ў AP 25 метраў |
|
Малодшая |
E |
Малодш за 11 гадоў |
"Перадспаборніцкая група". Абмежаванні для яе ўстанаўліваюцца толькі нацыянальнымі правіламі. |
|
Майстар |
V0 |
25-34 гадоў |
Няма абмежаванняў |
|
Майстар |
V1 |
35-44 гадоў |
Няма абмежаванняў |
|
Майстар |
V2 |
45-54 гадоў |
Няма абмежаванняў |
Абсталяванне
Абсталяванне спартсмена:
- Плавальны касцюм, плаўкі, купальнік, а таксама выкарыстанне на іх лагатыпаў рэгламентавана CMAS.
- Маска. Наконт масак правілы не прад'яўляюць ніякіх патрабаванняў.
- Маналаст. Памер маналаста абмежаваны правіламі і можа быць правераны пры дапамозе спецыяльнага шаблону.
- Біласты — раздзельная пара ластаў для плавання кролем. Выбар біластаў абмежаваны брэндамі, ухваленымі CMAS.
- Трубка. Дапускаецца прымяненне толькі трубак, размешчаных спераду па цэнтры галавы спартсмена (т. зв. "пярэднія" трубкі). Абмежаваны таксама максімальны і мінімальны памер трубкі.
- Балон (акваланг). Абмежаванні: адкрыты тып, паветра ў якасці дыхальнай сумесі, мінімальная ёмістасць балона 0,4 л пры максімальным ціску ў 200 бар. У той жа час няма ніякіх абмежаванняў па выкарыстоўваемых рэгулятарах.
Для правядзення спаборніцтваў выкарыстоўваюцца басейны алімпійскага стандарту (50 м у даўжыню, 21 м у шырыню, глыбінёй 1,8 м). Міжнародныя правілы забараняюць выкарыстанне басейнаў 25 м, хоць яны могуць выкарыстоўвацца ў рэгіянальных і нацыянальных спаборніцтвах.
Спаборніцтвы на адкрытай вадзе могуць праводзіцца як у марскіх, так і ў прэснаводных акваторыях. Асноўнымі патрабаваннямі з'яўляюцца адсутнасць плыняў і якасць вады, прыдатная для плавання.
Гісторыя
Гэты від спорту з'явіўся ў Еўропе пасля таго, як з'явіліся лёгкадаступныя гумовыя ласты ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Луіджы Ферара, італьянскі піянер падводнага плавання, вядомы як арганізатар першых спаборніцтваў у ластах у 1951 годзе.
Першы Чэмпіянат Еўропы, які праходзіў у дысцыплінах плавання ў ластах і падводнага арыентавання, праводзіўся пад назвай Першага чэмпіянату Еўропы ў падводных відах у Анджэры, Італія, у жніўні 1967 года. У плаванні ў ластах былі дыстанцыі 40 м і 1000 м, у якіх, як паведамляецца, выкарыстоўваліся альбо тэхнікі плавання па паверхні, альбо, адпаведна, апноэ і метады нырання. У 1969 годзе першы Чэмпіянат Еўропы па плаванні ў ластах асобна ад арыентавання прайшоў у Лакарна, Швейцарыя.
Першы чэмпіянат свету прайшоў у Гановеры, Германія, у 1976 годзе з наступным уключэннем гэтага віду спорту ў інаўгурацыйныя Сусветныя гульні ў Санта-Клары, штат Каліфорнія, ЗША, у 1981 годзе. У 1988 годзе першы Чэмпіянат Свету ў Long Distance адбыўся ў Парыжы, Францыя, а ў 1989 годзе рушыў за ім першы чэмпіянат свету сярод юніёраў у Дунаўйварашы, Венгрыя.
Прыход маналаста ў пачатку 1970-х прывёў к парушэнню ўсіх сусветных рэкордаў у канцы дзесяцігоддзя ў сувязі з лепшай прадукцыйнасцю маналаста пры выкарыстанні замест біластаў.
У 2007 годзе былі праведзены першыя спаборніцтвы ў біластах з выкарыстаннем ластаў, амалагіраваных CMAS.
СССР
Шмат хто лічыць, што на стварэнне маналаста інжынераў натхніў вядомы фільм «Чалавек-амфібія», зняты «Ленфільмам» па рамане А. Бяляева. Менавіта спецыялісты кінастудыі «Ленфільм» фактычна прадбачылі з'яўленне маналаста, прымусіўшы чалавека рухацца падобна да дэльфіна. У 1962 годзе інжынер В. Суецін, сумяшчаючы з працай інструктара падводнага спорту, вырабіў першы ў свеце маналаст, які чымсьці нагадваў хвост русалкі. Маналаст прызначаўся для здымкі аматарскага падводнага фільма «Дзяўчынка і мора». Там упершыню было паказана, як незвычайна, свабодна і хутка перасоўваецца пад вадой чалавек у маналасце, працуючы нагамі падобна да дэльфіна. У 1968 році трэнер з Ленінграда Я. Рэксан злучыў звычайную пару ластаў, г. зн. звязаў ногі спартсмена ў ніжняй частцы стапы, а плоскасць, якая ўтварылася знізу, уклеіў на гумовую пласціну. Сама пласціна танчэла ад калошаў да канца ласта. У такой навінцы яго выхаванка В. Ціханенка ўзімку 1968 года выступіла ў Маскве. Гэта было першае спартыўнае выступленне з маналастам на сур'ёзных спаборніцтвах. Тым часам Б. Поратаў вырабляе новы маналаст з сячэннем у выглядзе кліна. З вясны 1969 года ў мадэрнізаваным маналасце выхаванка Б. Поратава Надзея Турукала здзейсніла «пераможнае шэсце», паслядоўна выйграўшы практычна ўсе кароткія дыстанцыі, пачынаючы з нырання 50 м, і стала чэмпіёнкай Казахстана, а затым паслядоўна чэмпіёнкай і рэкардсменкай свету, Еўропы і СССР. Натуральна, ад нырання перайшлі да плавання ў маналасце па паверхні вады. З таго часу зацвердзіўся і стаў адшліфоўвацца новы спосаб хуткаснага падводнага плавання — «дэльфін». З 1971 года ў маналасце сталі выступаць і мужчыны. Першым гэта зрабіў Аляксандр Салмін з Новасібірска.