БФПС Беларуская
Фэдэрацыя
Падводнага Спорту
← Назад да раздзела 📂 Усе публікацыі

Фрыдайвінг

Тэрмін "Апноэ" абазначае спартыўнае спаборніцтва, дзе спартсмен затрымлівае дыханне, і яго твар пры гэтым знаходзіцца ніжэй за паверхню вады. Фрыдайвінг — гэта метад, які выкарыстоўваецца ў рознай падводнай дзейнасці. Хаця ў цэлым любую падводную дзейнасць, якая ўключае пагружэнні на затрымцы дыхання, можна класіфікаваць як частку фрыдайвінгу, некаторыя віды спорту больш падпадаюць пад гэтую класіфікацыю, чым іншыя. Прыкладамі прызнаных фрыдайвінгам відаў дзейнасці з'яўляюцца (не) спаборніцкі фрыдайвінг, (не) спаборніцкае падводнае паляванне і фрыдайвінг-фатаграфія. Менш відавочныя прыклады фрыдайвінгу ўключаюць, але не абмяжоўваюцца імі, сінхроннае плаванне, падводнае рэгбі, падводны хакей, падводную стральбу, падводную лоўлю іншую, чым падводнае паляванне, і сноркелінг. Дыскусія, ці застаецца фрыдайвінг толькі сінонімам нырання на затрымцы дыхання або апісвае пэўную групу падводнай дзейнасці, працягваецца. Фрыдайвінг часцей усё ж асарцыююць са спартыўным ныраннем на затрымцы дыхання або спартыўным апноэ.

Гісторыя

Археолагі сцвярджаюць, што людзі зараблялі сабе на пражытак ныраннем яшчэ тысячы гадоў таму. Першым народам, які славіўся сваім фрыдайвінгам, быў народ хэньё ў Карэі. Яны займаліся зборам малюскаў і губак для продажу. Ныральшчыкі Ама з Японіі пачалі збіраць жэмчуг яшчэ 2000 гадоў таму. Падводныя паляўнічыя на рыбу таксама маюць велізарнае значэнне ў гісторыі развіцця фрыдайвінгу.

Спартыўны фрыдайвінг

Спартыўны фрыдайвінг у цяперашні час рэгулюецца рознымі асацыяцыямі, і адной з іх з'яўляецца CMAS. Большасць відаў спартыўнага фрыдайвінгу з'яўляюцца індывідуальнымі відамі спорту на аснове найлепшых асабістых дасягненняў. У цяперашні час у CMAS існуе адзінаццаць дысцыплін. Ва ўсіх дысцыплінах могуць выступаць як мужчыны, так і жанчыны. Спаборніцтвы по дысцыплінах могуць праводзіцца як вочныя спаборніцтвы, так і як спроба ўстанаўлення рэкорду.

Аднак у цяперашні час толькі Дынаміка ў ластах і Jump Blue апноэ маюць афіцыйна зацверджаныя правілы правядзення чэмпіянатаў, а таксама Constant Weight апноэ для спроб устанаўлення рэкорду. У найбліжэйшы час будуць зацверджаны ўжо распрацаваныя правілы правядзення чэмпіянатаў для іншых дысцыплін.

А. Дысцыпліны ў басейне

  • Статычнае Апноэ — спаборніцтва, у якім спартсмен імкнецца выканаць максімальна працяглае апноэ, працягласць якога павінна раўняцца або перавышаць папярэдне заявены спартсменам час. Спаборніцтва праводзіцца ў басейне або на адкрытай вадзе.
  • Дынамічнае Апноэ з або без ластаў — спаборніцтва, у якім спартсмен мае на мэце праплыць максімальную адлегласць па гарызанталі ў басейне на затрымцы дыхання з або без ластаў. Спаборніцтва можа праводзіцца ў басейне або на адкрытай вадзе з выкарыстаннем ластаў (біласты або маналасты) або без іх. Пры прымяненні ластаў, яны павінны прыводзіцца в рух толькі за кошт мускульнай сілы спартсмена, без выкарыстання якога-небудзь механізму, нават калі апошні актывуецца цягліцамі.
  • Апноэ на хуткасць-вынослівасць — спаборніцтва, у якім спартсмен мае на мэце праплыць фіксаваную адлегласць за мінімальна магчымы час. Спаборніцтва праводзіцца ў басейне. Спартсмен пранырвае басейн з канца ў канец, маючы магчымасць аднаўляцца для нырка ў канцах басейна. Спаборніцтвы праводзяцца з выкарыстаннем ластаў (біласты або маналасты). Ласты павінны прыводзіцца ў рух толькі за кошт мускульнай сілы спартсмена, без выкарыстання якога-небудзь механізму, нават калі апошні актывуецца цягліцамі. Тыповыя дыстанцыі для гэтай дысцыпліны — 100 і 400 м, аднак могуць арганізоўвацца спаборніцтвы і на іншыя дыстанцыі.

 

B. Глыбінныя дысцыпліны

  • Jump Blue — спаборніцтва, у якім спартсмен павінен пераадолець максімальную адлегласць у апноэ вакол квадрата з бокам 15 (пятнаццаць) метраў, размешчанага на глыбіні 10 (дзесяці) метраў. Мерапрыемства праходзіць у адкрытай вадзе (мора або возера) з выкарыстаннем ластаў (біласты або маналасты).
  • Constant Weight (Пастаянная Вага) з або без ластаў — спаборніцтва, у якім спартсмен павінен пакрыць адлегласць па вертыкалі ў апноэ аж да заяўленай глыбіні без якіх-небудзь змяненняў у сваёй вазе на працягу ўсяго выступу з або без ластаў. Спаборніцтва праходзіць у адкрытай вадзе (мора або возера), і выкарыстанне ластаў (біласты або маналасты) або адмова ад іх залежыць ад тыпу спаборніцтваў.
  • Free Immersion (Свабоднае пагружэнне) — спаборніцтва, у якім спартсмен павінен праплыць максімальную адлегласць па вертыкалі ў апноэ да заяўленай глыбіні без выкарыстання баласту або ластаў.
    Спаборніцтва праходзіць у адкрытай вадзе (мора або возера), і спартсмену дазваляецца трымацца за накіроўвальны трос. Выкарыстанне любога механізму, нават калі апошні актывуецца цягліцамі спартсмена, забаронена.
  • Variable Weight (Пераменная Вага) з або без ластаў — спаборніцтва, у якім спартсмен павінен пераадолець адлегласць по вертыкалі ў апноэ да заяўленай глыбіні з кіраванай баластнай прыладай і вярнуцца назад, выкарыстоўваючы ўласную сілу.
    Спаборніцтва праходзіць у адкрытай вадзе (мора або возера), і выкарыстанне ластаў не з'яўляецца абавязковым.
  • Skandalopetra — гэта дысцыпліна з глыбокімі гістарычнымі каранямі. Назва паходзіць ад грэчаскіх слоў "scandali" (трыгер) і "петра" (камень). Менавіта гэты камень ляжыць у аснове гэтай дысцыпліны.
    Спартсмен нырае з дапамогай каменя (звычайна гэта мармуровая пліта), прымацаванага да вяроўкі. Skandalopetra з'яўляецца камандным спаборніцтвам: адзін спартсмен нырае, а другі чакае на паверхні. Калі першы спартсмен дасягае патрабаванай глыбіні, другі пачынае цягнуць яго.

Рэкрэацыйны фрыдайвінг

Фрыдайвінг з'яўляецца таксама рэкрэацыйным відам спорту, які дае унікальны вопыт спакойнага, вызваляльнага расслаблення. Многія сноркелеры тэхнічна ўжо з'яўляюцца фрыдайверамі, калі выкарыстоўваюць практыку затрымкі дыхання. Тут важна падкрэсліць значнасць навучання і кантролю пры выкарыстанні апноэ.

Як і іншыя водныя віды спорту, фрыдайвінг звязаны з лячэбным уздзеяннем. Свабода ў падводным асяроддзі робіць свабоднае пагружэнне ідэяй асабістага і духоўнага шляху для многіх. Ёга таксама выкарыстоўваецца многімі практыкуючымі фрыдайверамі для павелічэння канцэнтрацыі, паляпшэння дыхання і агульнай выніковасці.

Фізіялогія фрыдайвінгу

Цела чалавека мае некалькі відаў адаптацыі ва ўмовах пагружэнняў, якія вынікаюць з рэфлексу марскіх ныраючых млекакормячых. Гэтыя пристасаванні дазваляюць чалавечаму арганізму вытрымаць глыбіню і нястачу кіслароду значна даўжэй, чым было б магчыма без гэтага рэфлексу.

Віды адаптацый чалавечага цела пад вадой і пад высокім ціскам уключаюць у сябе:

Брадыкардыя: Падзенне хуткасці пульсацыі сэрца.
Сужэнне сасудаў: Кравяносныя сасуды сціскаюцца. Потык крыві накіраваны ў бок ад канечнасцяў на карысць сэрца, лёгкіх і галаўнога мозгу.
Скарачэнне селязёнкі: Вызваленне чырвоных кравяных клетак, якія нясуць кісларод.
Кравяны зрух: плазма крыві запаўняе кравяносныя сасуды ў лёгкіх і зніжае рэшткавы аб'ём. Без гэтай адаптацыі лёгкія чалавека будуць скарачацца, выклікаючы незваротныя пашкоджанні на глыбіні ўжо больш за 30 метраў.

Навучанне

Навучанне апноэ можа прымаць розныя формы і праходзіць на сушы.

Адным з прыкладаў з'яўляецца апноэ падчас хады. Яно складаецца з падрыхтоўкі — кароткага (як правіла, 1 хвіліна) "раздыхвання", а затым максімальнай затрымкі дыхання. Не парушаючы затрымкі, удзельнікі пачынаюць ісці, пакуль не ўзнікне неабходнасць зрабіць удых. Спартсмены могуць праходзіць да 400 метраў, трэніруючыся такім чынам.

Гэтая форма навучання добрая для прывыкання мышцаў працаваць у анаэробных умовах і для цярпімасці да нарастання змяшчэння СО2. Тут таксама лёгка назіраць прагрэс, проста вымяраючы пройдзеную адлегласць.

Перад пагружэннем, арыентаваным на паказчыкі эфектыўнасці, фрыдайверы робяць пэўную гіпервентыляцыю, што прыводзіць да зніжэння ўзроўню СО2 у лёгкіх і крыві. Гэта адкладае час пачатку стымуляцыі дыхальнага цэнтра галаўнога мозгу і, такім чынам, затрымлівае папераджальныя сігналы пра заканчэнне паветра. Паколькі ўзровень кіслароду ў крыві не павялічваецца пры гіпервентыляцыі, гэта вельмі небяспечна і можа прывесці да мелкаводнага або глыбокаводнага блэкаўту (страты прытомнасці). Навучаныя фрыдайверы добра ведаюць пра гэта і ныраюць толькі пад строгім кантролем і гарантыяй неадкладнай першай дапамогі. Аднак гэтага недастаткова, каб выключыць блэкаўт. Усе адказныя фрыдайверы выкарыстоўваюць бадзі (партнёра), які суправаджае іх, назіраючы за пагружэннем з паверхні. У сувязі з характарам гэтага віду спорту, бяспека з'яўляецца неад'емнай часткай фрыдайвінгу, патрабуючы ад удзельнікаў уменняў у ратавальных дзеяннях і рэанімацыі. Без належнага навучання і кантролю фрыдайвінг / апноэ / вельмі небяспечны.

Афіцыйная старонка камісіі апноэ CMAS